Узялі ў «каробачку» і на капот: затрымалі мужчын, якія зламалі сківіцу менскаму маршрутчыку


Паводле відавочцы, невядомых на аўтах з расейскімі нумарамі затрымалі каля Смалявічаў. 24 кастрычніка яны заблакавалі маршрутку на адной з менскіх вуліцаў. Мужчынам падалося, што кіроўца маршруткі парушыў ПДР і зламалі яму сківіцу.

«Дзве машыны ДАІ з уключанымі мігалкамі ўзялі Hyundai і яшчэ адну цёмную машыну ў «каробачку» – стаялі спераду і ззаду іх. Падобна нехта ляжаў на капоце белага аўто», – распавёў відавочца з Менску.

«Пасля таго, як пра напад невядомых паведамілі ў СМІ, мне пачалі пісаць і тэлефанаваць людзі. Сёння каля 11:00 Hyundai і Mercedes заўважылі на трасе М1 у Менскай вобласці, ехалі яны ў бок Масквы. Я адразу патэлефанаваў у 102 і паведаміў пра гэта. Быў абвешчаны план «Перахоп». Гэтых людзей затрымалі і адвезлі ў Барысаўскі РАУС», – распавёў TUT.BY кіраўнік фірмы, у якой працуе пацярпелы.

Па факце здарэння Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу (хуліганства). Нападнікам пагражае да 6 гадоў турмы.

ЮВ, belsat.eu, паводле TUT.BY

Стужка навінаў