Ува ўрочышчы Курапаты ставяць «лавы Лукашэнкі»


26 красавіка 2019 года. Новыя лавы ў Курапатах з яшчэ свежым цэментам. Фота – «Белсат»

Пра гэта «Белсату» распавёў кіраўнік грамадскай дырэкцыі народнага мемарыялу «Курапаты» Алесь Чахольскі.

26 красавіка ў Курапаты прывезлі некалькі драўляных лаваў з металічным каркасам. Алесь Чахольскі паведаміў, што ў другой палове дня рабочыя пачалі бетанаваць іх у трыццаці метрах ад Крыжа Пакутаў.

Актывісты адразу далі лавам імя Лукашэнкі – па аналогіі з лавай Клінтана, якую амерыканскія ўлады прывезлі ў Курапаты падчас візіту амерыканскага прэзідэнта ў Беларусь.

Карэспандэнт «Белсату» налічыў на месцы пяць новых лаваў:

«Цэмент яшчэ свежы».

Адна з новых лаваў, усталяваных ў Курапатах 26 красавіка. Фота – «Белсат»
  • Пра сваё даручэнне ўсталяваць у Курапатах «сціплы памятнік загінулым» Лукашэнка заявіў 4 красавіка падчас «Вялікай размовы».

«Курапаты мы ў парадак прывядзем – хоча гэта нехта або не хоча. Там пахаваныя нашыя людзі, і цяпер варушыць іх косці і глядзець, хто гэта – немцы, сталіністы або нехта яшчэ – мне неяк не хочацца. Вы навошта там белыя крыжы ўсталявалі па перыметры? Гэта дэманстрацыя. А я супраць такой дэманстрацыі», – заявіў Лукашэнка.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў