Усе школы ў Чэрыкаве перавялі на дыстанцыйнае навучанне


У Чэрыкаве з 4 траўня ўсе тры школы перайшлі на навучанне па індывідуальным плане. Гэта звязана з тым, што ў аднаго з настаўнікаў выявілі каронавірус. Пра гэта паведамляе TUT.BY са спасылкай на намесніцу старшыні Чэрыкаўскага райвыканкама Ларысу Асмалоўскую.

Папярэдне, у дыстанцыйным рэжыме школы будуць працаваць бліжэйшыя два тыдні.

«Станоўчы тэст на СOVID-19 ў педагога пацвердзіўся ў чацвер, 30 красавіка. І мы зрабілі ўсё па максімуму, зыходзячы з санітарных патрабаванняў, – тлумачыць намесніца старшыні райвыканкаму Ларыса Асмалоўская. – Па-першае, вызначылі кантакты першага і другога ўзроўняў. Па-другое, узялі ў іх, і нават у кантактаў трэцяга ўзроўню, аналіз на каронавірус і максімальна ўсіх ізалявалі. Па-трэцяе, на час ізаляцыі арганізавалі навучальны працэс такім чынам, каб усім было камфортна».

На індывідуальнае навучанне з 4 траўня перайшлі ўсе тры школы ў Чэрыкаве – гэта каля тысячы вучняў і прыкладна 100 настаўнікаў (усяго ў горадзе каля 8 тысячаў жыхароў). Галоўны ўпор у дыстанцыйным навучанні – на вучняў выпускных класаў. З імі педагогі займаюцца такім чынам, каб школьнікі засвоілі ўсю неабходную праграму для здачы цэнтралізаванага тэставання. Праблем з сувяззю, няма, кажа Ларыса Асмалоўская – для гэтага ёсць мэсэнджары, сацсеткі.

На каронавірус праверылі ўсіх настаўнікаў, вучняў, частку бацькоў вучняў, абслугоўваючы персанал школаў. Гэта дапамагло выявіць яшчэ некаторую колькасць заражаных. «Па лічбах магу сказаць, што ў нас тых, хто захварэў каронавірусам не болей, чым у іншых раёнах», – сказала чыноўніца.

Hавiны
У Докшыцах і Бягомлі зачынілі школы, дзеці вучацца дыстанцыйна
2020.04.21 21:34

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў