Усе чальцы каманды Зяленскага напісалі заявы на звальненне


Фота – president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў наяўнасць заявы на звальненне кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэя Богдана. Аб гэтым ён заявіў журналістам у Івана-Франкоўску, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Зяленскі дадаў, што такую ж заяву аб звальненні, якую напісаў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Богдан, напісалі «усе ў ягонай камандзе».

«Мы не трымаемся ўлады. Мы – усе ключавыя людзі, якія прыйшлі са мной – з самага пачатку пагадзіліся, што мы будзем пісаць заявы на вызваленне.

Калі грамадства ці прэзідэнт палічаць, што той ці іншы чалавек не спраўляецца з пастаўленымі Украінай задачамі, тады ў любы момант гэты чалавек, не займаючы крэсла, сыдзе ў адстаўку».

Каментуючы падзею Андрэй Богдан заявіў, што не ведае, як гэтая заява трапіла ў інтэрнэт.

«Я напісаў заяву, усе напісалі. Я не ведаю, як гэта з’явілася ў інтэрнэце. Можа, журналісты-расследавальнікі, можа, СБУ, можа, правакацыя спецслужбаў».

Нагадаем, 1 жніўня ўкраінскія СМІ распаўсюдзілі фота з заявай Богдана аб звальненні з пасады з «моманту жадання».

Намеснік кіраўніка справамі прэзідэнта Руслан Рабашапка адмаўляў, што кіраўнік АПУ Андрэй Богдан падаў у адстаўку.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назначыў Андрэя Богдана юрыдычным дарадцам Адміністрацыі прэзідэнта. У 2010-2014 гадах Богдан займаў пасаду ўпаўнаважанага па барацьбе з карупцыяй у Кабінеце міністраў Мікалая Азарава.

ОК/МГ belsat.eu

Стужка навінаў