Пра гэта interfax.by паведаміла Аляксандра Ісаева, прэс-сакратар кіраўніка ўраду.
«Праект праграмы перададзены ў Адміністрацыю прэзідэнта для далейшага адабрэння прэзідэнтам», – сказала Ісаева.
Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас напрыканцы жніўня паведаміў, што праект праграмы інтэграцыі Беларусі і Расеі зацвердзіць Аляксандр Лукашэнка.
Румас таксама заявіў, што Менск і Масква плануюць парафіраваць гэтую праграму ў верасні. Пасля гэтага ўрады дзвюх краін плануюць апублікаваць дакумент «каб у грамадскасці былі знятыя асцярогі ў пытаннях суверэнітэту».
ЮВ belsat.eu