Урад патлумачыў, як будуць вызначацца адсталыя рэгіёны ў краіне


Саўмін прыняў пастанову, згодна з якой для кожнага асобнага гораду будзе вызначацца ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця. Такім чынам чыноўнікі вызначаць найбольш адсталыя рэгіёны.

Пастановай № 74 адзначаецца, што раёны і гарады абласнога падпарадкавання вызначаюцца тэрыторыямі, адсталымі па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця, на падставе разліку інтэгральнага паказніка ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Інтэгральны паказнік разлічваецца для кожнага рэгіёну паэтапна, зыходзячы з прадстаўленай аблвыканкамамі інфармацыі аб аб’ёме ўласных прыбыткаў кансалідаваных бюджэтаў раёнаў і бюджэтаў гарадоў абласнога падпарадкавання, а таксама зыходзячы з афіцыйнай статыстыкі па такіх аспектах, як колькасць насельніцтва, колькасць занятых у эканоміцы, выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, паслугаў, намінальны налічаны сярэднямесячны заробак, раздробны таваразварот на душу насельніцтва.

Значэнне інтэгральнага паказніка для кожнага рэгіёна не больш за 72 % зʼяўляецца ўмоваю аднясення рэгіёну да тэрыторыяў, якія зʼяўляюцца адсталым па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Міністэрству эканомікі даручана цягам 2019 і 2020 гадоў аналізаваць узровень развіцця рэгіёнаў на падставе вызначаных крытэраў і штогод да 15 лістапада прадстаўляць ва ўрад узгоднены з аблвыканкамамі пералік тэрыторыяў, якія адстаюць па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Hавiны
Урад распавёў пра чарговыя порцыі датацыяў для вытворчасці
2019.02.12 11:12

СК, belsat.eu

Стужка навінаў