8 траўня літоўскі ўрад надаў Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту асаблівы статус, піша ru.delfi.lt.
Універсітэт быў прызнаны вышэйшай навучальнай установаю, якая працуе ва ўмовах выгнання па палітычных матывах.
Міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў на пасяджэнні ўрада, што гэты статус забяспечыць бесперапыннасць дзейнасці ўніверсітэту.
Літоўскі Цэнтр ацэнкі якасці вышэйшай адукацыі зрабіў негатыўнае заключэнне аб якасці працы ВНУ, што магло прывесці да закрыцця ЕГУ. У прадстаўленай у канцы 2017 года справаздачы стратэгічнае кіраванне ЕГУ, а таксама навуковая ды мастацкая дзейнасць атрымалі негатыўную ацэнку.
ЮВ belsat.eu