Урад Беларусі скасаваў абмежаванні на рост заробкаў у дзяржаўным сектары


Урад Беларусі на фоне пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў шэрагу ключавых сектараў эканомікі адмяніла адно з патрабаванняў для забеспячэння макраэканамічнай збалансаванасці – прывязку тэмпаў росту заробкаў да тэмпаў росту вытворчасці працы. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

Рашэнне аб скасаванні прывязкі тэмпаў росту заробкаў да тэмпаў росту вытворчасці працы было зацверджана пастановай урада №234 ад 16 красавіка 2020 года. Адмена будзе дзейнічаць да 31 снежня 2020 года.

З сярэдзіны ліпеня 2014 года ў Беларусі дзейнічала патрабаванне ўрада, якое прадугледжвала, што на дзяржпрадпрыемствах рост намінальнай налічанай сярэднямесячнай зарплаты працаўнікоў дапускаецца толькі пры ўмове апераджальнага росту прадукцыйнасці працы. Рашэнне было накіравана на рэалізацыю вырабленых тавараў, што павінна садзейнічаць зніжэнню складскіх запасаў і росту даходаў арганізацыяў. У сувязі з гэтым, у якасці паказніка пры вызначэнні прадукцыйнасці працы ў арганізацыях вызначана выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг на аднаго сярэдняспісачнага працаўніка.

У Беларусі ўзровень прадукцыйнасці працы складае толькі 16% ад узроўню краін ЕЗ (то бок у 6,2 разы ніжэй) і 44% ад узроўню краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Hавiны
Сусветны банк прагназуе падзенне ВУП Беларусі на 4 % і рэзкі рост інфляцыі
2020.04.09 14:58

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў