Упершыню ў гісторыі амерыканскі прэзідэнт трапіў на тэрыторыю Паўночнай Карэі

ВІДЭА

Дональд Трамп сустрэўся з Кім Чэн Ынам на тэрыторыі КНДР. Амерыканскі і паўночнакарэйскі лідары паціснулі рукі побач з вайскова-дэмаркацыйнай лініяй паміж Паўднёвай Карэяй і КНДР. Пасля гэтага Трамп перайшоў дэмаркацыйную лінію і апынуўся на тэрыторыі КНДР.


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп спантанна запрасіў лідара КНДР Кім Чэн Ына сустрэцца на мяжы Паўночнай і Паўднёвай Карэі.

Амерыканскі прэзідэнт ужо некалькі разоў сустракаўся з лідарам Паўночнай Карэі, каб дамовіцца аб дэнуклеарызацыі КНДР.

Падчас сённяшняй сустрэчы Вашынгтон і Пхеньян дамовіліся стварыць адмысловую групу з прадстаўнікоў краінаў, якія будуць адказныя за перамовы аб працэсе дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары