Уладзімір Каранік аб гэтым распавёў ОНТ на адкрыцці новай паліклінікі ў Гомлі.
Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік на адкрыцці новай паліклінікі ў Гомельскай вобласці распавёў пра другую хвалю COVID-19 у Беларусі.
«Спадзяёмся, што такой маштабнай другой хвалі ў нас не будзе. Аднак у любым выпадку рыхтуемся, каб усё неабходнае ў сістэме аховы здароўя было», — сказаў міністр.
У Беларусі на 25 ліпеня 67 002 чалавек захварэла на каронавірусную інфекцыю. Нагадаем, што ў красавіку – траўні штодзённы прырост быў амаль тысяча новых выпадкаў. Зараз жа гэтыя лічбы ўпалі да 150 чалавек на дзень.
КТ belsat.eu