Хлопец з бензапілой за напад на ахоўнікаў атрымаў дадатковыя 7 гадоў


Уладзь Казакевіч на судзе

У Магілёве завяршыўся судовы працэс над Уладзіславам Казакевічам.

Менчук адмовіўся ад апошняга слова. 19-гадовага «хлопца з бензапілой», які забіў жанчыну ў гандлёвым цэнтры ў Менску ў 2016 годзе, прызналі вінаватым у нападзе на двух кантралёраў у шклоўскай калоніі, дзе ён адбывае пакаранне. Пакаранне разглядалі ў савакупасці з мінулым. За два інцыдэнты ён атрымаў 22 гады пазбаўлення волі: 5 першых гадоў Казакевіч правядзе ў турме, наступныя 17 – у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

«Я адмаўляюся ад апошняга слова», – адказаў Уладзіслаў Казакевіч на прапанову суддзі выступіць з апошнім словам.

Інцыдэнт, за які судзяць хлопца, адбыўся 12 кастрычніка летась. Паводле следства, падчас праверкі Казакевіча вывелі з камеры.

«Пры правядзенні надгляду асуджанага з дапамогай металадэтэктара ўстаноўлена, што ў яго ў левым рукаве знаходзіцца металічны прадмет. Пасля каманды кантралёра «заставацца ў становішчы для ператрусу» Казакевіч выхапіў з левага рукавы нож, якім спрабаваў нанесці ўдар у вобласць грудной клеткі аднаму з супрацоўнікаў калоніі. Апошні ўжыў прыёмы самаабароны, аднак зняволены паспеў параніць другога кантралёра, прычыніўшы яму колатыя раны галавы», – заяўлялі раней у Следчым камітэце.

ДР belsat,eu

Глядзі таксама
Каментары