Улады Масквы «папярэджваюць» удзельнікаў мітынгу і СМІ. Белсат рыхтуе стрым


Напярэдадні мітынгу пад мэрыяй Масквы пракуратура гораду апублікавала афіцыйнае папярэджанне патэнцыяльных удзельнікаў акцыі супраць нядопуску на выбары ў Масгардуму незалежных кандыдатаў.

У паведамленні на сайце ўстановы гаворыцца пра адказнасць за ўдзел у няўзгодненым з уладамі мерапрыемстве.

«Растлумачваем, што як арганізацыя няўзгодненага публічнага мерапрыемства, так і ўдзел у ім цягнуць устаноўленую заканадаўствам Расейскай Федэрацыі адказнасць», – напісана ў афіцыйным звароце.

Не прапусціце стрым Belsat.eu з мітынгу 27 ліпеня ў Маскве – глядзіце трансляцыю на нашым сайце альбо на старонцы ў Фэйсбуку «Белсат» по-русски». Пачатак а 13:30 па Менску і Маскве.

За дзень да гэтага, 25 ліпеня, Міністэрства ўнутраных спраў па Маскве звярнулася да журналісцкай супольнасці з прапановай «загадзя накіроўваць ва Упраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУ МУС Расеі па г. Маскве дадзеныя пра супрацоўнікаў, якія будуць працаваць на мерапрыемствах 27 ліпеня 2019 году«.

Таксама мясцовыя праваахоўнікі ўчора прыйшлі да юрыста Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Любові Собаль і зачыталі ёй перасцярогу аб недапушчальнасці парушэння закона. Нягледзячы на тое, што няўзгодненыя акцыя пратэсту 27 ліпеня не згадвалася, гаворка ідзе менавіта пра яе, упэўненая Собаль. Падпісваць дакумент яна адмовілася. Раней такое ж папярэджанне паліцыя спрабавала ўручыць апазіцыйнаму палітыку Алене Русаковай.

 

Будет обновляться
Сюрприз для оппозиционера и первые допросы после ночной облавы в Москве
2019.07.25 14:34

Звычайна такія папярэджанні паліцыя спрабуе раздаць удзельнікам пратэстных акцый, да якіх мяркуецца ўжыць сілавы разгон. Апошні раз такі дакумент сабраліся ўручыць журналісту Іллі Азару перад маршам пасля вызвалення даследчыка Івана Галунова. Упэўненая ў тым, што «будуць жорсткія затрыманні, зачыстка, калектыўныя крымінальныя справы, цітушкі» і вядомая расейская журналістка Юлія Латыніна.

Рэйтынг улады ўпаў настолькі нізка, а апазіцыя настолькі ўмацавалася, што апынулася, што яна можа выйграць выбары пры прадыктаваных уладай здзеклівых умовах», – напісала аглядальніца «Новай газеты».

На 27 ліпеня запланаваная няўзгодненая акцыя пратэсту каля будынку маскоўскай мэрыі на вуліцы Твярская, 13. Збор прызначаны на 14:00 па мясцовым часе. За заклік да пратэсту 24 ліпеня арыштавалі на 30 сутак апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, а таксама актывістаў Марка Гальперына – на 30 сутак, Канстанціна Котава і Аляксандра Арчагова – на 10 сутак, Алега Сцяпанава – на 8 сутак. Таксама ў ноч на 25 ліпеня прайшлі ператрусы ў апазіцыйнага кандыдата Дзмітрыя Гудкова і дырэктара ФБК Івана Жданава.

Новости
Итоги ночи облавы на оппозиционных кандидатов в Москве – коротко
2019.07.25 01:58

Сілавікі спрабавалі трапіць з ператрусам і ў жыллё паплечніка Гудкова Мікалая Баландзіна і незарэгістраванага кандыдата ў дэпутаты Масгардумы Аляксандра Салаўёва.

***

Акцыі супраць выбарчага бязмежжа ў Маскве доўжацца другі тыдзень. Першыя пратэсты пачаліся 14 ліпеня, калі ў падпісных лістах незалежных кандыдатаў з’явіўся шэраг памылак. Ужо праз два дні акруговыя выбаркамы прызналі подпісы пяцідзесяці сямі незалежных кандыдатаў несапраўднымі і адмовілі ім у рэгістрацыі.

Больш за тысячу выбаршчыкаў усталі на абарону сваіх кандыдатаў і напісалі заявы, каб іх подпісы залічылі, аднак гэта на сітуацыю не паўплывала. У знак пратэсту паплечніца Аляксея Навальнага – Любоў Собаль – абʼявіла галадоўку.

20 ліпеня адбылася ўзгодненая з уладамі акцыя пратэсту, якая стала адной з найбольш масавых у Маскве за апошні час. Толькі паводле падлікаў «Белого счетчика», у адведзеную на праспекце Сахарава зону прайшлі больш за 21 тысяч чалавек. Аднак яшчэ шмат людзей засталіся чакаць сваёй чаргі за рамкамі металашукальнікаў. Там жа затрымалі траіх чалавек.

Аляксей Навальны ў сваім выступе запатрабаваў ад Масгарвыканкаму да наступнай суботы зарэгістраваць усіх незалежных кандыдатаў і сказаў, што ў адваротным выпадку прыйдзе да мэрыі і зладзіць там мітынг.

Меркаванні
«Чорны варанок» для «апазіцыянерчыка»
2019.07.26 17:21

ЛБ/ІР, belsat.eu

Стужка навінаў