Улады Лондану ўхвалілі праект будаўніцтва 305-метровага хмарачоса


Улады лонданскага Сіці адобрылі праект будаўніцтва 305-метровага хмарачоса пад назвай Tulip («Цюльпан»), які мае стаць новай славутасцю дзелавога кварталу «Квадратная міля». Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Будынак стане другім па вышыні ў Заходняй Еўропе, саступаючы іншаму лонданскаму хмарачосу Shard («Асколак»), вышыня якога дасягае 310 метраў.

«Пасля працяглых дыскусіяў камітэт вырашыў ухваліць праект гэтай сапраўды ўнікальнай славутасці», – сказаў старшыня мясцовага камітэту планавання Крыс Хейворд.

Праект Tulip распрацавала архітэктурнае бюро Foster and Partners, якое належыць знакамітаму брытанскаму архітэктару Норману Фостэру. Сам будынак нагадвае кветкавы ствол, які вянчае шкляны бутон у форме эліпсу.

Канчатковае рашэнне пра рэалізацыю гэтага праекту павінен цяпер прыняць мэр Лондану Садок Хан. Фінансаваць будаўніцтва Tulip збіраецца бразільскі мільярдэр ліванска-сірыйскага паходжання Джозэф Сафра, якому ў лонданскім Сіці належыць яшчэ адно тварэнне Фостэра – хмарачос The Gherkin («Агурок»).

Hавiны
Хмарачос-сімвал Нью-Ёрку выставяць на продаж
2019.01.09 20:36

СК belsat.eu

Стужка навінаў