Хмарачос-сімвал Нью-Ёрку выставяць на продаж


Фота webuildvalue.com

Адзін з сімвалаў Нью-Ёрку хмарачос Chrysler Building могуць прадаць праз высокія выдаткі на ўтрыманне, паведамляе газета The Wall Street Journal.

Будынак знаходзіцца ў валоданні дзяржфонду Абу-Дабі, які выкупіў яго ў 2008 годзе за $ 800 млн. Фонду належыць 90% пакета. Саўладальнікам з’яўляецца нью-ёркская кампанія-забудоўшчык Tishman Speyer Properties. Уладальнікі хмарачоса звярнуліся ў кампанію па прадстаўленні паслуг у сферы нерухомасці для таго, каб выставіць Chrysler Building на продаж.

Разам з тым эксперты мяркуюць, што новыя ўладальнікі хмарачоса таксама могуць сутыкнуцца з праблемамі, звязанымі з вялікімі выдаткамі на ўтрыманне будынка. Да прыкладу, кампанія Tishman Speyer Properties толькі ў 1997 годзе выдаткавала $ 100 млн на яго абнаўленне. Сярод іншых цяжкасцяў называюць вялікі кошт арэнды: калі ў 2017 годзе яна складала $ 7,75 млн, гэта ў 2018-м – ужо $ 32,5 млн. Чакаецца, што да 2028 годзе ўладальнікі хмарачоса павінны будуць выплачваць $ 41 млн штогод.

Хмарачос быў пабудаваны ў 1930 годзе. Ён стаў першым будынкам, вышэйшым за парыжскую Эйфелеву вежу, і заставаўся самым высокім будынкам у свеце да адкрыцця Empire State Building у 1931 годзе.

KA, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары