Украінцы сёння выбіраюць прэзідэнта. З самай раніцы да амбасады Украіны ў Польшчы сабралася чарга з ахвотных прагаласаваць.
Варшава, очередь в посольство Украины
Кто последний в очереди за «проголосовать»? Варшава, очередь перед посольством Украины. ВАУ!Как голосуют в Варшаве: https://naviny.belsat.eu/ru/news/ukraintsy-v-varshave-vstali-v-dlinnuyu-ochered-k-urnam-foto/
Opublikowany przez Вот Так TV / «Белсат» по-русски Niedziela, 21 kwietnia 2019
Глядзіце фота карэспандэнтаў «Белсату» з Варшавы.
Выбарчыя ўчасткі ў Украіне адкрыліся а 8-ай гадзіне раніцы і будуць працаваць да 20:00. За мяжой галасаванне праводзіцца па мясцовым часе. У Польшчы, у пасольстве Украіны ў Варшаве, а таксама ў консульствах у Гданьску, Кракаве і Любліне галасаванне пачалося па плане – таксама а 8-ай раніцы і скончыцца а 20-ай.
Амбасада Украіны ў Варшаве апублікавала сёння раніцай фатаграфіі сотняў людзей, якія чакаюць у чарзе для галасавання.
Сябар украінскай выбарчай камісіі ў святочнай вышыванцы. Фота: Амбасада Украіны ў ВаршавеГрамадзяне Украіны, якія пражываюць у Польшчы, у першым туры прэзідэнцкіх выбараў у асноўным галасавалі за канкурэнта цяперашняга кіраўніка дзяржавы – Уладзіміра Зяленскага.
Па апытаннях сярод тых, хто запэўнівае, што абавязкова прыме ўдзел у выбарах, за Зяленскага гатовыя прагаласаваць 73%. Пётр Парашэнка можа разлічваць на 27% падтрымкі.
Каманда «Белсату» на працягу дня сочыць за ходам выбараў, праводзіць стрымы з выбарчых участкаў ва Украіне.
Таксама ў вячэрнім эфіры гледачоў чакае спецвыданне праграмы «Вот так» пра фінал прэзідэнцкай кампаніі ва Украіне.
ПЯ/ЛБ, belsat.eu