Учора ў Чарнігаўскай вобласці на мяжы з Беларуссю супрацоўнікі Дзяржпагранслужбы Украіны выявілі 2 аўтамабіля, якія шукаў Інтэрпол. Абедзве машыны перасякалі мяжу ў напрамку Украіны ў пункце пропуску «Новыя Ярылавічы». У міжнародным вышуку транспартныя сродкі знаходзіліся за выкрадання, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.
З інтэрвалам у тры гадзіны на пункт пропуску прыбылі два аўтамабіля – «КІА» і «Лексус». Абедзве машыны знаходзіліся ў базе дадзеных Інтэрполу – яны былі скрадзеныя ў 2014 годзе. Кіравалі «КІА» і «Лексус» грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Аўтамабілі перададзеныя супрацоўнікам Нацыянальнай паліцыі Украіны ў Чарнігаўскай вобласці. Што стала з кіроўцамі пры гэтым не паведамляецца, ці былі яны затрыманыя – невядома.
ІІ, belsat.eu