Археолагі падчас экспедыцыі ў селішчы Глінскае Палтаўскай вобласці трапілі на цікавыя знаходкі, сярод якіх – пахаванне пяці рыцараў. Верагодна, яны бралі ўдзел у бітве на Ворскле ў 1399 годзе на баку літоўскага князя Вітаўта.
Пра гэтае адкрыццё распавёў навуковы супрацоўнік Інстытуту археалогіі НАН Украіны, удзельнік сёлетняй Глінскай археалагічнай экспедыцыі Яраслаў Валадарэц-Урбановіч, які спецыялізуецца на даследаванні гісторыі ранніх славянаў.
Паводле яго, у перыяд, з якога паходзяць парэшткі рыцараў, Вялікае Княства Літоўскае пашырала свае межы, у прыватнасці, за кошт украінскіх і беларускіх земляў. Гэтаму значна спрыяла паслабленне Залатой Арды. Уплывовыя ардынскія военачальнікі кансалідаваліся дзеля абароны падкантрольнай сабе левабярэжнай Украіны ад літоўскіх замахаў. Менавіта на рацэ Ворскле (недалёка ад Глінскага) 12 жніўня 1399 года адбылася сутычка арміі Вітаўта з войскамі хана Цімур-Кутлуя і ягонага мурзы Эдыгея.[/vc_column_text][vc_column_text]
У бітве на Ворскле Вітаўт адным з першых ва Усходняй Еўропе выкарыстаў гарматы. Але гэта былі не тыя жалезныя ці чыгунныя гарматы, якія мы прывыклі бачыць у падручніках. Тады яны былі драўляныя з невялікімі меднымі каванымі часткамі.
Паводле савецкай гістарыяграфіі, землі сучаснай Палтаўшчыны былі спустошаныя пасля нашэсця хана Батыя. Пазней гэтыя землі засялілі выхадцы з Галіччыны, Валыні і Маскоўскага царства.[/vc_column_text][vc_column_text]
Сярод цікавых знаходак гэтага сезона – пахаванне пяці дарослых мужчын, як мяркуецца, коннікаў. Дакладную інфармацыю мусяць падаць антраполагі, якія даследуюць будову касцей ды нарасты для мацавання цягліц і гэтак далей.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, нашыя здагадкі пацвярджаюцца. На касцях ног у загінулых прысутнічаюць нарасты, выкліканыя нагрузкай ад працяглай верхавой язды. Таксама гэта сведчыць пра тое, што ваяры практыкаваліся ў яздзе з дзяцінства. У аднаго з вершнікаў на нагах знойдзены рэшткі скураных ботаў. Гэта паказнік статусу ў тагачасным грамадстве. Пры ўсіх пахаваннях былі наканечнікі стрэл, упрыгожванні», – адзначыў спадар Валадарэц-Урбановіч.
Асаблівай увагі заслугоўваюць знойдзеныя манеты. Першая – залатаардынскі пул. Кожны хан тады чаканіў сваю манету. Такая валюта была ў звароце досыць доўга.[/vc_column_text][vc_column_text]
Акрамя парэшткаў воінаў знойдзеныя рэчы бытавога прызначэння, працоўныя прылады, зброя.
У селішчы Глінскае Зянькоўскага раёну Палтаўскай вобласці археалагічная экспедыцыя ў 2016 годзе адбылася ўжо шосты раз.
МЯ, паводле bastion.tv