Украінскі вайсковец сустрэў расейскага прапагандыста Шэйніна ў Італіі і плюнуў у яго


Арцём Шэйнін

Вайсковец Валеры Ананьеў заявіў, што ў Вероне сустрэў вядоўцу праграмы «Время покажет» на расейскім «Первом канале» Арцёма Шэйніна.

Ананьеў напісаў у сваім фэйсбуку, што ўбачыў Шэйніна з жонкай у аптэцы ў Вероне.

Дачакаўшыся, калі тэлевядоўца з жонкай выйдуць на вуліцу, Ананьеў, паводле яго слоў, паспрабаваў справакаваць Шэйніна на канфлікт. Шэйнін не адрэагаваў, пасля чаго Ананьеў плюнуў у яго.

Свой учынак украінскі вайсковец патлумачыў тым, што Шэйнін падтрымлівае ўзброены канфлікт на Данбасе.

Арцём Шэйнін у інтэрв’ю тэлеканалу «Звезда» распавёў, што ў Вероне на вуліцы да яго «падышоў нейкі не зусім ураўнаважаны, мабыць, псіхічна чалавек».

«Сказаў мне, што калі б мы былі ў іншым месцы, ён бы мяне забіў. На што я адказаў: «Ну дык мы ж не ў іншым месцы». Пасля чаго чалавек пачаў плявацца, на гэтым увесь яго «гераізм» скончыўся. Я развярнуўся і сышоў », – сказаў вядоўца.

Ён дадаў, што яго спрабавалі справакаваць на бойку, каб ён сам «яшчэ і завадатарам выглядаў».

У інтэрвʼю РБК Шэйнін падкрэсліў, што гаворка ішла «аб добра прадуманай правакацыі яго і тых, хто быў з ім, а ён дакладна быў не адзін».

Арцём Шэйнін вядзе праграму «Время покажет» са жніўня 2016 года, у эфіры з яго боку неаднаразова гучалі антыўкраінскія выказванні. У праграме, прысвечанай гібелі баевіка «Матаролы» у кастрычніку таго ж года ён сказаў, што сам «забіваў у Афганістане».

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары