Адміністрацыя прэзідэнта Доналда Трампа прадставіла Кіеву зброю з мэтай, каб украінцы змаглі «ваяваць супраць расейцаў» і супрацьстаяць прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну, заявіў кіраўнік амерыканскага вонкавапалітычнага ведамства Майк Пампеа, паведамляе DW.com.
«Я прымаў удзел у амерыканскай палітыцы ў дачыненні да Украіны. Мы хацелі пераканацца, што ўдалося скараціць карупцыю, якая існавала ва Украіне на працягу вельмі доўгага часу, і існы прэзідэнт хацеў пераканацца, што Уладзімір Пуцін не зможа нанесці пакуты народу Украіны. Дзеля гэтага мы прадставілі сістэмы абарончай зброі ўкраінцам», – распавёў дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа.
У сваю чаргу ў Крамлі гэтую заяву пакуль не пракаментавалі.
«Гэта – у МЗС», – заявіў прэсавы сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў на запыт ТАСС.
СК belsat.eu