Украіна адкрыла мяжу для замежнікаў


Ва Украіне спыніла дзеянне забарона на ўезд замежнікаў на тэрыторыю краіны, звязаная з пандэміяй.

З 28 верасня можна зноў перасякаць і беларуска-украінскую мяжу. Аднак застаюцца ў сіле абмежаванні, звязаныя з эпідэміялагічнаю бяспекаю, паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы краіны Андрэй Дземчанка.

Месяц таму, 27 жніўня, урад унёс змены ў пастанову № 641 «аб усталяванні каранціну і ўкараненне ўзмоцненых супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў», абмежаваўшы ўезд замежных грамадзянаў на тэрыторыю Украіны з 00.00 28 жніўня да 00.00 28 верасня.

Hавiны
«Закрыццё мяжы – гэта намёк на санкцыі для Беларусі ад Украіны»
2020.08.29 16:58

Абмежаванні не закранулі замежнікаў, якія маюць від на жыхарства ў Украіне, замежных грамадзянаў, якія ідуць транзітам і маюць дакументы, якія пацвярджаюць выезд на працягу двух дзён, а таксама асобаў, якія навучаюцца ва ўкраінскіх ВНУ ды прадстаўнікоў міжнародных місіяў.

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў