УЕФА адхіліла «Манчэстэр Сіці» ад еўракубкаў


Англійскі футбольны клуб «Манчэстэр Сіці» на два будучыя сезоны адхілілі ад удзелу ў еўрапейскіх клубных турнірах. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт УЕФА.

УЕФА.
Фота: uefa.com

У паведамленні футбольнай асацыяцыі адзначаецца, што клуб сур’ёзна парушыў правілы ліцэнзавання і фінансавага fair play, бо завышаў спонсарскія даходы на сваіх рахунках у сваёй бухгалтэрыі ды ў справаздачах фінансавай бясстратнасці ў 2012-2016 гадах.

За гэта «Манчэстэр Сіці» адхілілі ад удзелу ў еўракубках на сезоны 2020/2021 і 2021/2022 гадоў, а таксама абавязалі выплаціць € 30 млн штрафу.

Адміністрацыя клубу збіраецца абскарджваць гэтае рашэнне ў Спартыўным арбітражным судзе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў