Uber тэстуе дастаўку ежы дронамі


Самы буйны сэрвіс дастаўкі ежы UberEats пачынае тэставаць новыя метады – цяпер прыносіць ежу будзе дрон.

У кампаніі плануецца, што дастаўка ежы будзе займаць ад 5 да 30 хвілінаў, усё залежыць ад таго, хто дастаўляе заказ – чалавек ці дрон. Выпрабаванні пройдуць у межах амерыканскай праграмы па стымуляванню развіцця тэставанняў лятучых дронаў, якую ўхваліў урад ЗША.

Акрамя Uber гэтую тэхналогію тэстуюць некалькі іншых кампаніяў: Alphabet, FedEx, Intel і Qualcomm.

Таксама паведамляецца, што Uber усё ж такі вернецца да тэставання беспілотных таксі.

ГА, belsat.eu паводле Bloomberg

Глядзі таксама
Каментары