У ЗША выкрылі ісламіста, які рыхтаваў тэракт на Дзень незалежнасці


Сёння, калі ЗША святкуе Дзень незалежнасці, ісламісцкая арганізацыя планавала падарваць наладаваны выбухоўкай важкавік, што магло б прывесці да сотняў ахвяраў.

Тэрарыстычны акт планавалася здзейсніць падчас параду і салюту ў горадзе Кліўленд, піша Washington Post.

Аператыўнікі ФБР падчас трэніроўкі. Фота www.fbi.gov

Падазрэнні ўладаў выклікалі публікацыі ў сацыяльных сетках жыхара ЗША, які прадстаўляўся мусульманскім імем. Агент Федэральнага бюро расследаванняў пад выглядам удзельніка ісламісцкай арганізацыі «аль-Каіда» увайшоў у кантакт з падазраваным, які, як аказалася, сапраўды рыхтаваў тэрарыстычны акт.

Перад арыштам, які адбыўся на гэтых выходных, ісламіст ужо хадзіў па горадзе, шукаючы зручныя месцы для атакі. Раней гэты чалавек арыштоўваўся за гвалт, у тым ліку супраць сваіх сваякоў.

Аляксандр Гелагаеў, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары