У Жодзінскім ІЧУ 10 жніўня быў бунт


Палітзняволеныя абвясцілі галадоўку і адмовіліся выконваць загады адміністрацыі. Аб гэтым паведамляе кампанія #DissidentBy на сваёй старонках у сацсетках.

Фото: Микита Печеник, belsat.eu

У жодзінскім ІЧУ быў бунт 10 жніўня. Аб гэтым «Белсату» паведаміў анархіст, каардынатар кампаніі #DissidentBy Вячаслаў Касінераў. Ён кажа, што палітзняволеныя адмовіліся выконваць загады адміністрацыі і абвясцілі галадоўку. Гэтую інфармацыю ён атрымаў ад матулі аднаго са зняволеных.

«Прычынаю бунту стала нязгода з злачыннымі затрыманнямі і тэрорам дыктатара супраць народу», – кажа Вячаслаў Касінераў.

Паводле яго да Жодзінскага ІЧУ адразу сцягнулі АМАП і хуткую дапамогу.

«Некалькім людзям стала блага праз галадоўку», – паведамляе Касінераў.

Ад 9 жніўня па ўсёй Беларусі трываюць пратэсты супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Яны брутальна разганяюцца, ёсць загінулыя і моцна траўмаваныя людзі.

МУС паведаміў, што былі заведзеныя крымінальныя справы аб масавых беспарадках і гвалце ў дачыненні да міліцыянтаў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў