У Ялце самазвал зваліўся на аквапарк. Відэафакт


У Ялце 14 снежня ў шматтоннага самазвалу, які спускаўся да гатэлю «Ялта-Інтурыст», адмовілі тармазы і ён ўпаў на тэрыторыю аквапарку.

Кіроўца выскачыў з аўтамабілю на хаду. Самазвал праламаў агароджу гатэлю «Ялта-Інтурыст» і паваліўся з вышыні на аквапарк. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, бо аквапарк не працаваў на гэты момант.

ІІ, belsat.eu, паводле ЮгЯлта

Стужка навінаў