У выніку страляніны ў Нью-Джэрзі загінулі 6 асобаў


У горадзе Джэрзі-Сіці, што ў штаце Нью-Джэрзі, адбылася страляніна, у выніку якой загінуў паліцэйскі і пяць мясцовых жыхароў, яшчэ двое паліцэйскіх былі параненыя, піша Бі-Бі-Сі.

Страляніна распачалася на могілках, а працягнулася перад супермаркетам, у якім схаваліся зламыснікі. Намеры нападнікаў невядомыя, але паліцыя не выключае версіі тэрарыстычнага нападу.

Злачынцы напалі на паліцэйскіх на могілках Джэрзі-Сіці. Падчас спробы перамоваў з імі быў забіты паліцэйскі. Пазней зламыснікі з’ехалі і забарыкадаваліся ў кашэрным супермаркеце, адкуль яны зноў распачалі страляніну па паліцэйскіх.

У выніку страляніны ў супермаркеце загінулі пяць асобаў, у тым ліку, як мяркуе паліцыя, і двое нападнікаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, зламыснікі забілі трох наведнікаў крамы.

Hавiны
Нападнік, які забіў шасцёх чалавек у Чэхіі, застрэліўся
2019.12.10 13:24

СК belsat.eu

Стужка навінаў