Паліцыя знайшла аўтамабіль, на якім спрабаваў уцячы мужчына, што адкрыў страляніну ў шпіталі чэшскага гораду Острава.
Як паведамляе Twitter чэшскай паліцыі, 42-гадовы падазраваны стрэліў сабе ў галаву перад тым, як да ягонай машыны паспелі падысці праваахоўнікі.
Мужчына памёр.
Нагадаем, што раніцай у чэшскім горадзе Острава здарылася страляніна. Паведамляецца пра шасцярых загінулых. Нападнік з месца здарэння з’ехаў.
МГ belsat.eu