У выніку ДТЗ у Ганцавіцкім раёне патанулі два чалавекі


Паблізу аграгарадка Раздзялавічы Ганцавіцкага раёна 12 жніўня ў меліярацыйным канале была знойдзена аўтамашына, у салоне якой знаходзіліся два трупа – хлопец і дзяўчына.

ДТЗ адбылося раніцай 12 жніўня. Як паведамляюць у прэс-службе УУС Берасцейскага аблвыканкаму, за стырном машыны «Нісан» была 25-гадовая дзяўчына. Дзяўчына не справілася з кіраваннем, машына з’ехала ў кювет і перакулілася ў меліярацыйны канал.

«Аўтамабіль пагрузіўся ўніз дахам, кіроўца і пасажыр апынуліся пад вадою. У выніку ДТЗ кіроўца і 24-гадовы пасажыр, які знаходзіўся на пярэднім пасажырскім сядзенні, загінулі. Абодва загінулых былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Вадзіцельскае пасведчанне загінулая атрымала ў траўні сёлета. Да адміністратыўнай адказнасці не прыцягвалася. Аўтамашына належыць бацьку загінулага хлопца», – паведамляюць у міліцыі.

Па дадзеным факце Ганцавіцкім РАСК распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.317 КК Рэспублікі Беларусь.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў