У Воршы па падазрэнні ў цяжкіх злачынствах затрыманы лідар крымінальна-злачыннага асяроддзя на мянушку Кандыба. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.
Як адзначылі ў ГУБАЗіК, у мінулым у затрыманага быў нефармальны статус «таго, хто глядзіць за Рэспублікай Беларусь», ён уваходзіць у найбліжэйшае асяроддзе «злодзея ў законе» Аляксандра Кушнярова. Неаднаразова быў пад судом, беспрацоўны жыхар райцэнтра, 1965 года нараджэння, сёлета ў лютым вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі.
«Аператыўнікі ўстанавілі, што ў сакавіку на глебе канфлікту падазраваны прычыніў цялесныя пашкоджанні жыхару Воршы, ударыўшы яго кулаком у твар. Затым, пагражаючы забіць апанента, стаў размахваць сякерай і нажом. Праз месяц фігурант згвалціў працаўніцу сельскагаспадарчага прадпрыемства», – паведамілі ў МУС.
Цяпер праваахоўнікі правяраюць затрыманага на дачыненне да здзяйснення іншых злачынстваў.
ІІ belsat.eu