У Віцебску загарэўся гарадскі аўтобус


На прыпынку «Вуліца Чкалава» ў Віцебску загарэўся рэйсавы аўтобус нумар 14. Здарэнне адбылося а 15:20, калі аўтобус накіроўваўся па маршруце Медцэнтр – Лужасна.

На месца аператыўна выехалі ратавальнікі і затушылі полымя.

Фота – Nika Ostin/«Типичный Витебск»

Па лакалізацыі месца ўзгарання можна меркаваць, што ў аўтобусе Менскага аўтамабільнага заводу загарэўся маторны адсек.

Фота – Ганна Абрамян/«Типичный Витебск»

Звестак аб пацярпелых няма.

Віктар Старавойтаў

Стужка навінаў