Штогадовы фестываль мастацтваў адкрыўся выступам расейскай спявачкі Зары, якая заспявала ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра РБ пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна.
Сёлета наведнікаў імпрэзы чакае шмат расейскіх зорак, куды менш беларускіх і украінскіх.
Цягам 9 дзён выступяць як маладыя выканаўцы (Егор Крыд, Іераманах Фоцій, Стас П’еха, Нюша), так і мастадонты поп-сцэны Стас Міхайлаў, Грыгорый Лепс, Валерый Меладзэ, Ларыса Доліна, «Руки Вверх», на гала-канцэрце «Шансон ТВ – усе зоркі» далучацца Маша Распуціна, Наталля Сенчукова (экс-фронтвумэн «Дзюны»), Таццяна Буланава, Сосо Павліашвілі і гд.
З беларускіх выканаўцаў мы пабачым юбілейны канцэрт Сяброў, монаспектакль Івана Кірчука. У гала-канцэрце маладых выканаўцаў возьмуць удзел NAVIBAND, «Дрозды», «Радиоволна», Дзмітрый Калдун, Аляксей Хлястоў, UZARI, Саша Нэма, Тэа, Макс Лорэнс ды іншыя.
Вечар 14 ліпеня будзе прысвечаны ўкраінскім выканаўцам.
У апошні дзень 19 ліпеня ў Летнім Амфітэатры ўпершыню выступіць Сплин з праграмай «Ключ да шыфру».
ДР belsat.eu