Справа айца Віктара Жука, пробашча парафіі святога Уладзіслава, ды айца Аляксея Варанко, вікарыя грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстовага, разглядалася ў Першамайскім судзе Віцебску.
Святароў прыйшлі падтрымаць шмат людзей, аднак у судовай залі пакінулі толькі семярых чалавек.
Вернікаў судзілі за малітву пад нацыянальным сцягам.
У выніку Віктару Жуку ды Аляксею Варанко, а таксама верніку Аляксею Каракову вынеслі папярэджванні.
АА belsat.eu