У Віцебску адзінокім ветэранам выдадуць персанальную сігналізацыю


Віцебскі аблвыканкам і МНС сумесна з цэнтрам дапамогі «Лінія жыцця 24» правядзе з 1 лютага па 3 сакавіка пілотны праект па ўкараненні інавацыйных сродкаў сацрэабілітацыі для адзінокіх ветэранаў вайны і працы, паведамляе БелТА.

У ім возьмуць удзел шэсць чалавек сталага веку, якім падаравалі спецыяльныя прылады. Адным націскам кнопкі SOS на спецыяльным кулоне чалавек імгненна звязваецца з кругласутачным цэнтрам дапамогі, дзе на лініі дзяжурыць аператар з медычнай адукацыяй і досведам працы ў медустановах. Гэта дазваляе хутка высветліць, што адбылося з чалавекам і, пры неабходнасці, аказаць дапамогу.

Аператар вызначае прычыну выкліку, месцазнаходжанне абанента (дзякуючы функцыі вызначэння геалакацыі) і накіроўвае неабходную службу: хуткую, міліцыю, МНС і інш. Пасля аператар кантралюе, каб выклік прынялі і накіравалі дапамогу, дыстанцыйна знаходзіцца з пацыентам да прыезду экстранай службы. Ён таксама даведаецца, у якую лякарню чалавека адвезлі і перадае інфармацыю яго блізкім або суседзям.

Сэрвіс актуальны для людзей з інваліднасцю, пажылых, адзінокіх і людзей з хранічнымі захворваннямі. Праект праводзіцца для вывучэння мэтазгоднасці аказання такога віду сацыяльнай падтрымкі.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў