У Варшаве на Дзень Волі быў кулінарны конкурс. Перамаглі слодычы «па-шляхецку»


[/vc_column_text][vc_column_text]Беларусы, якія жывуць у Варшаве, адсвяткавалі 25-га сакавіка з конкурсамі і ласункамі. На імпрэзе ў Беларускім доме можна было паспрабаваць салат «Пінская багема», «дранікі-веганікі», «шарыкі-смачнярыкі» ды шмат іншага.

Імпрэзу з нагоды Дня Волі ў Варшаве распачаў супольны спеў беларускага духоўнага гімна «Магутны Божа». Хвілінай маўчання сабраныя аддалі знак пашаны беларускай прадзюсарцы Ганне Вольскай, якая некалькі дзён таму пайшла з жыцця. Вядоўца вечарыны Валярына Кустава прачытала зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы з нагоды 98-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Затым прывітальнае слова да грамады скіраваў судырэктар Беларускага дому Улад Кобец, які згадаў, што Рада БНР у пачатку 1990-ых гадоў мела думкі, каб перадаць тагачаснаму кіраўніцтву Беларусі свае паўнамоцтвы. Усталяванне ў Беларусі рэжыму, непрыхільнага да беларушчыны, адклала гэты працэс на нявызначаны тэрмін.

У другой частцы імпрэзы ўдзельнікі прэзентавалі ўласныя стравы, з якімі прыйшлі на свята. Спадарыня Іна Дзямід з Пінску прынесла адмысловы салат «Пінская багема», у склад якога ўваходзіць селядзец і апельсіны. «Гэты салат выдумалі пінскія мастакі на адным са сваіх спатканняў. Ведаеце, творчыя людзі хацелі пасядзець з віном. Але трэба было нешта і зʼесці, закусіць. Калі паглядзелі, то ў лядоўні быў толькі селядзец «Маціяс» і апельсіны. З гэтых складнікаў і ўзнікла новая страва», – распавяла спадарыня Іна.[/vc_column_text][vc_single_image image=”148155″ img_size=”large”][vc_column_text]Вядоўца імпрэзы Валярына Кустава[/vc_column_text][vc_column_text]На яе думку, у Беларусі варта рабіць акцэнт на лакальныя стравы і прадукты. «У нас на Палессі вельмі шмат вырошчваюць агуркоў. Я б вельмі хацела, каб на Піншчыне не Дажынкі адзначалі, а, напрыклад, Свята агурка», – адзначыла нарадзінка сталіцы Палесся.

Арганізатар і вядоўца курсаў «Мова нанова» ў Варшаве Стась Раманчук прыйшоў на імпрэзу з блінамі. «Я прыехаў з Беларусі пару дзён таму. Бабуля мне дала малінавае варэнне, а сябры пачаставалі хатнім мёдам з-пад Воршы. Я вырашыў усё гэта прынесці, але яшчэ спёк бліны, з якімі можна паспытаць і мёд, і варэнне», – падзяліўся Стась.

Археолаг з Беларусі Вадзім Белявец і ягоны калега з Украіны Кірыл Мызгін прынеслі грачнёвую кашу з запечанымі каўбаскамі ды маласольнымі агуркамі. «Мы прыйшлі да высновы, што падобную кашу маглі есці нашыя продкі ў VI-VII стагоддзі. Там ёсць усё, што было і ў іх», – адзначыў спадар Белявец.

Спадар Улад Кобец заўважыў Belsat.eu, што правесці Дзень Волі як кулінарнае свята прапанавалі самі варшаўскія беларусы ў сацсетках. «Найважнейшае ў гэтым свяце, каб пабыць разам, у хатняй атмасферы. Людзі павінны ведаць, што ў такі дзень заўсёды могуць прыйсці ў Беларускі дом. Нашыя дзверы адчыненыя штодня, але сёння мы выконваем наш абавязак, робім тое, што павінны былі б рабіць улады Беларусі, беларуская амбасада ў Варшаве», – звярнуў увагу спадар Кобец.

Глядзіце яшчэ >>> Каля 70 чалавек святкавалі шэсцем Дзень Волі ў Варшаве[/vc_column_text][vc_single_image image=”148191″ img_size=”large”][vc_column_text]На вечарыне правялі некалькі конкурсаў, напрыклад, хто зможа зрабіць найдаўжэйшую лупіну[/vc_column_text][vc_column_text]Вядоўца імпрэзы, паэтка і журналістка Валярына Кустава адзначыла, што кулінарнае свята на Дзень волі ладзіцца ў Варшаве ўпершыню, хоць падобныя імпрэзы ўжо праходзілі ў Беларускім доме, але без нейкай канкрэтнай нагоды. «Вельмі хацелася, каб было па-сямейнаму, каб людзі прыйшлі як сябры, як суседзі. Натуральна, што не самае галоўнае тут – ежа. Самае важнае – людзі, кампанія. Мы ведаем, што свята супадае з Вялікай пятніцай у каталікоў, але мы прадумалі, каб была і посная ежа. Але незалежнасць БНР была абвешчаная 25-га сакавіка. Гэтае свята нельга перанесці, таму мы адзначаем 25-га сакавіка», – заакцэнтавала Валярына Кустава.

Украінскі археолаг Кірыл Мызгін адзначыў, што ва Украіне кожная імпрэза адзначаецца пры багатым стале. «Тут таксама сабралася нібыта сямʼя, з першых хвілінаў адчуваеш сябе як дома».

Юрыст і праваабаронца Вольга Саламатава, якая паходзіць з Сібіры, найбольш упадабала дранікі. Як адзначыла, яе дзядуля паходзіць з Гомельшчыны, і яна сама марыць наведаць ягоную радзіму. «Беларуская мова для мяне абсалютна родная. Я разумею сваіх беларускамоўных сяброў, сама чытаю па-беларуску, проста няма навыку гаварэння», – сказала спадарыня Вольга.[/vc_column_text][vc_single_image image=”148241″ img_size=”large”][vc_column_text]Пераможцы конкурсу – сям’я Пелясаў[/vc_column_text][vc_column_text]У выніку галасавання першае месца за шакаладны блок «па-шляхецку» занялі Сяргей і Таццяна Пелясы. «У маім дзяцінстве, калі не было шмат прысмакаў, мама рабіла ласунак з какавы, масла і пячэння. Каб узгадаць гэты смак дзяцінства, мы прынеслі шакаладны блок», – адзначыў Сяргей Пеляса. У якасці ўзнагароды сямʼя Сяргея і Таццяны атрымала складанку-пазл у выглядзе гербу БНР.[/vc_column_text][vc_single_image image=”148127″ img_size=”large”][vc_column_text]Віце Пачынай дасталося другое месца[/vc_column_text][vc_column_text]Спадарыня Віта Пачына заняла 2-ое месца за «шарыкі-смачнярыкі». Яна распавяла, што такія шарыкі з вафляў з дадаткам бураковага, маркоўнага і яблычнага соку рабіла яе бабуля з Быхава. Спадарыні Віце дастаўся ў якасці прызу бел-чырвона-белы сцяг.[/vc_column_text][vc_single_image image=”148253″ img_size=”large”][vc_column_text]Кірыл Кулагін заняў трэцяе месца[/vc_column_text][vc_column_text]Кірыл Кулагін, які заняў 3-яе месца, прыгатаваўшы «дранікі-веганікі» без яек і амаль без мукі, атрымаў ад Беларускага дому кубак.

Віктар Шукеловіч, фота Віктара Шукеловіча, Сяргея Пелясы

Стужка навінаў