У Анкары забілі амбасадара Расеі ў Турцыі Андрэя Карлава.
Гэта адбылося падчас адкрыцця фотавыставы, паведамляе CNN Turk. МЗС Расеі пацвердзіў смерць Андрэя Карлава. Нападнік быў ліквідаваны, паведамляе «Reuters».
Карлава прызначылі на пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Расеі ў Турцыі ў ліпені 2013 года.
МЗС Турцыі асудзіў «тэрарыстычны напад» і пацвердзіў факт ліквідацыі нападніка.
«Мы не дазволім, каб гэтае злачынства кінула цень на расейска-турэцкія адносіны», – гаворыцца ў заяве турэцкага МЗС.
Кіраўнік Камісіі Савету Федэрацыі па інфармацыйнай палітыцы РФ звязвае забойства расейскага амбасадара з вызваленнем Алепа ад паўстанцаў і антыўрадавых сілаў. А таксама называе забойства «абʼяўленнем вайны Расеі».
[/vc_column_text][vc_column_text]
[/vc_column_text][vc_column_text]МЗС Расеі назвала забойства «актам тэрарызму». Турэцкія медыі паведамляюць, што нападнік раней служыў у паліцыі.
[/vc_column_text][vc_column_text]Паводле міжнародных інфармацыйных агенцтваў, падчас нападу раненні атрымалі некалькі асобаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”411112″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Міністэрства замежных справаў Італіі, Грэцыі, Літвы, Эстоніі, Нарвегіі, Іспаніі ды шэрагу іншых краінаў выказалі свае спачуванні на адрас Расеі.
Паводле «Reuters», забойства амбасадара ў тэлефоннай размове абмеркаваў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і кіраўнік Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.
ЮВ, belsat.eu