У цэнтры Масквы ў раёне Арбату паліцыя жорстка затрымала 10-гадовага хлопчыка. Ён гуляў разам з мачахай: мачаха сядзела на лаўцы, чытала кнігу, а дзіця побач дэкламавала ўслых фрагмент з п’есы Шэкспіра. Раптам падʼехала паліцыя і без тлумачэння прычыны пачала зацягваць хлопчыка ў машыну.
Пра гэта паведамляе праваабарончы партал «ОВД-Инфо».
Дзіцяці выхапілі ў мачахі сілай, адвезлі ў АУС «Арбат». Па словах бацькі, у паліцыі кажуць, што забралі дзіця за жабрацтва. Мачаху пагражаюць абвінаваціць у супраціве паліцыі – артыкул 19.3 КаАП РФ. Бацьку таксама пагражаюць адміністратыўнай справай за абразу паліцыі.
У сацсетках ужо зʼявілася некалькі відэа затрымання. На адным відаць дзіця, якое плача ў паліцэйскай машыне, а на іншым мачаха дзіцяці спрабуе яго абараніць ад праваахоўнікаў.
«Жонка сядзела, чытала кнігу, а дзіця дэкламавала «Гамлета». Падʼехаў нарад паліцыі, пра штосьці яны размаўлялі без яе ўдзелу. Потым скруцілі яго, ёсць відэазапіс таго, што адбывалася. Сталі запіхваць – яна падышла, спрабавала перашкодзіць», – распавядае бацька выданню «Медиазона».
Паводле ягоных слоў, пры затрыманні паліцыянты паводзілі сябе груба і лаяліся матам .
ІІ, belsat.eu