У цэнтры Ерэвана праходзіць «вырашальная акцыя» супраць Саргсьяна (стрым)


Удзельнікі ініцыятывы «Зрабі крок» заблакавалі ўваход у мэрыю Ерэвана. Яны ўжо акружылі будынак Генпракуратуры, Касацыйнага суда, МЗС, Камітэта дзярждаходаў, Міністэрства адукацыі і навукі і шэрагу іншых дзяржустаноў.

Лідар Нікол Пашыньян запэўніў, што падобныя акцыі праводзяцца практычна ва ўсіх гарадах Арменіі.

«У краіне склалася рэвалюцыйная сітуацыя, і мы хочам давесці яе да канца. Мы арганізуем ў 18:30 на Плошчы Рэспублікі мітынг, і спадзяемся, што ён стане самым шматлюдным. Няхай жыве народная рэвалюцыя, якая пачалася ў Арменіі», – заявіў апазіцыянер.

Учора позна ўвечары Пашыньян праанансаваў сённяшнюю акцыю як «вырашальную».

НМ, belsat.eu, фотаздымак Karo Sahakyan/ PAN photo/ Forum

Стужка навінаў