У трох вобласцях Беларусі было рэкордна цёпла


22 снежня ў 13 гарадах Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай вобласцяў, у тым ліку ў Магілёве і Гомлі, абнавіліся рэкордныя паказнікі цеплыні, вынікае з інфармацыі Белгідрамету.

Звесткі пра надвор’е прааналізаваў БелаПАН.

Тэмпературны рэкорд па краіне ў цэлым застаўся на ранейшым узроўні, 10,3 градусы вышэй за нуль.

Ілюстрацыйны здымак. Фота belsat.eu

Учора цяплей за ўсё было ў Гомлі і Брагіне – 9,5 градусы цяпла. Тут пабіты рэкорд 30-гадовай даўніны, калі было + 7,6. У Жлобіне паветра прагрэлася да 8,7 градуса. Апошні раз прыкладна гэтак цёпла тут было ў 1989 годзе – 7,8 градусаў.

На Магілёўшчыне цяплей за ўсё было ў Мсціславе, дзе тэмпература дасягнула +8,8, што перавысіла максімум 2015-га году.

23 снежня цёплае і вільготнае надвор’е захаваецца на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў