Выкладчыка Санкт-Пецябургскага ўніверсітэту падазраюць у жорсткім забойстве маладой жанчыны. Паводле некаторых расейскія медыяў, яна была ягонай былой студэнткай і каханкай.
Упраўленне Следчага камітэту ў Пецярбурзе распачала крымінальную справу ў дачыненні да 63-гадовага мужчыны, якога раніцаю 9 лістапада дасталі з ракі Мойкі. У ягонай торбе знайшлі жаночыя рукі і траўматычны пісталет.
З пераахалоджваннем мужчыну даставілі ў шпіталь, паведамілі «Інтэрфаксу» у СК.
Паводле медыяў, падазраваны – вядомы гісторык, дацэнт Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Навуковец спецыялізуецца на ваеннай гісторыі Францыі, і з’яўляецца заснавальнікам ваенна-гістарычнай рэканструкцыі ў Расеі. Вядома, што Францыя ўзнагародзіла яго ордэнам Ганаровага легіёна.
Паводле 47news.ru, забітая – 24-гадовая вучаніца дацэнта. Дзяўчына прыехала ў Санкт-Пецябург з Краснадарскага краю і ў 2016-м з адзнакай скончыла СпбДУ.
У яе было некалькі супольных з гісторыкам навуковых працаў пра перыяд напалеонаўскіх войнаў.
Паводле «Рен ТВ», выкладчык і выпускніца сустракаліся.
ДД belsat.eu