Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў вынікі выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак паводле ўзроўню жыцця ў 2019 г.
Паводле Белстату, летась наяўныя рэсурсы ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі Br 1357,5 на месяц, у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу – Br 1459,8, у сельскіх населеных пунктах – Br 1089,5.
Грашовыя выдаткі ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі Br 1290,3 рубля ў месяц, з іх 74,9 % пайшлі на спажывецкія выдаткі.
Сярод спажывецкіх выдаткаў хатніх гаспадарак на харчаванне прыходзілася 38,7 %, на куплю нехарчовых тавараў – 32,8 %, на аплату паслуг – 25,7 %.
МГ belsat.eu