У свеце стрымана адрэагавалі на ідэю Доналда Трамп па ўрэгуляванні палестына-ізраільскага канфлікту. Палітыкі аналізуюць, ці ўзгадняецца план прэзідэнта ЗША з міжнароднымі дамоўленасцямі, паведамляе dw.com.
Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп прапанаваў стварыць палестынскую дзяржаву з сталіцай ва Усходнім Ерусаліме. Пры гэтым кіраўнік Белага дому заявіў, што Ерусалім будзе заставацца «непадзельнай сталіцай» Ізраілю. Верагодна, вядзецца пра пагадненне аб сумесным праве карыстання тэрыторыямі ва Усходнім Ерусаліме.
Прэм’ер-міністр Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу адзначыў, што гэты план зʼяўляецца «рэалістычным шляхам» для дасягнення доўгатэрміновага міру ў рэгіёне. Аднак кіраўнік Палестынскай нацыянальнай аўтаноміі (ПНА) Махмуд Абас і кіраўнік палітычнага бюро радыкальнага ісламісцкага руху ХАМАС Ісмаіл Ханія рашуча адрынулі план Трампа.
У Еўразвязе стрымана адрэагавалі на прапановы Трампа. Гэтак, Міністр замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас заявіў, што варта высветліць шэраг пытанняў у сувязі з планам прэзідэнта ЗША.
Прадстаўнік генсакратара ААН Антонью Гутэрыш адзначыў, што арганізацыя падтрымала раней план стварэння дзвюх дзяржаў – ізраільскай і палестынскай. І гэта павінна ажыццяўляцца «на падставе межаў 1967 года».
СК belsat.eu