У свеце па стане на раніцу 8 чэрвеня медыкі выявілі 7 009 065 інфікаваных каронавірусам. Колькасць ахвяраў інфекцыі перавысіла 400 тысячаў, такія звесткі прыводзіць універсітэт Джонса Хопкінза.
У свеце медыкі зарэгістравалі 402 730 памерлых пацыентаў ад інфекцыі COVID-19. Лік інфікаваных каронавірусам складае 7 009 065.
У ЗША колькасць заражэнняў набліжаецца да 2 мільёнаў. У гэтай краіне медыкі выявілі 1 942 363 інфікаваных. Ад інфекцыі памерлі 110 514 пацыентаў. Бразілія на другім месцы па колькасці хворых на COVID-19. 691 758 пацыентаў у гэтай краіне з каронавіруснай інфекцыяй. 467 073 заражэнняў выявілі медыкі ў Расеі. Больш за 200 тысячаў інфікаваных у Вялікай Брытаніі, Іспаніі, Італіі і Індыі.
Паводле Мінздароўя Беларусі, медыкі ў нашай краіне зарэгістравалі 48 630 выпадкаў заражэння каронавірусам. Памерлі ад інфекцыі 269 пацыентаў.
СК belsat.eu