У свеце колькасць інфікаваных каронавірусам перавысіла 10 мільёнаў


Паводле падлікаў універсітэту Джонса Хопкінса, колькасць заражэнняў каронавірусам у свеце перасягнула 10 мільённую адзнаку. Медыкі зафіксавалі 10 005 970 выпадкаў інфікавання COVID-19.

Ахвярамі каронавірусу ў свеце сталі 499 306 пацыентаў. Пры гэтым ачунялі і вылечыліся ад інфекцыі 5 070 107 асобаў.

Агулам у свеце медыкі выявілі 10 005 970 інфікаваных каронавірусам.

У Беларусі, паводле звестак Мінздароўя, выявілі 61 095 выпадкаў заражэння каронавірусам. Афіцыйная статыстыка паведамляе, што ад COVID-19 у нашай краіне памерлі 377 пацыентаў.

Hавiны
МВФ вылучыў дапамогу 72 краінам на барацьбу з наступствамі каронакрызісу
2020.06.27 11:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў