МВФ вылучыў дапамогу 72 краінам на барацьбу з наступствамі каронакрызісу


Агульная сума дапамогі – $ 100 млрд, паведамляе Reuters.

Міжнародны валютны фонд на працягу апошніх 7 тыдняў вылучаў экстраннае фінансаванне 72 краінам. Агульная сума дапамогі склала $ 100 млрд. Гэтыя грошы пойдуць на аднаўленне эканомікі ад наступстваў крызісу, выкліканага COVID-19.

«Зараз гэта відавочна, што аднаўленне эканомікі немагчыма без медычнага прарыву, пакуль вірус усё яшчэ існуе і шырока распаўсюджваецца па свеце. Краіны – чальцы МВФ разам выступаюць, каб прапанаваць Фонду яшчэ больш падтрымання, калі гэта будзе неабходна», – заявіла дырэктар – распараджальнік МВФ Крысталіна Георгіева.

Зараз у распараджэнні МВФ застаецца 75% ад агульнага аб’ёму крэдытных рэзерваў фонду, якія складаюць $ 1 трлн.

«Я бы не сказала, што зараз нашыя рэсурсы выпрабоўваюцца на трываласць, аднак гэты момант яшчэ не надышоў», – падкрэсліла яна.

Выглядае на тое, што Беларусь увогуле можа не атрымаць дапамогу ад МВФ. Раней Лукашэнка заявіў, што не будзе выконваць рэкамендацыі САЗ, якія зʼяўляюцца асноваю для атрымання пазыкі ад фонду.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў