У свеце больш за 345 тысячаў ахвяраў каронавірусу

Універсітэт Джонса Хопкінса паведамляе, што па стане на раніцу 25 траўня ў свеце медыкі зарэгістравалі 5 407 701 выпадкаў інфікавання каронавірусам. Ад інфекцыі памерлі 345 060 пацыентаў.

У ЗША найбольшая колькасць выяўленых інфікаваных. Тут медыкі зарэгістравалі 1 643 238 выпадкаў заражэння каронавірусам. На другое месца ў свеце па колькасць заражэнняў выйшла Бразілія. У гэтай краіне ўжо 363 211 інфікаваных. Расея на трэцім месцы з 344 481 выпадкамі заражэння каронавірусам.

Больш за 200 тысячаў інфікаваных выявілі медыкі Вялікай Брытаніі, Іспаніі і Італіі.

Агулам у свеце зарэгістраваныя 5 407 701 выпадкаў інфікавання каронавірусам. Ад інфекцыі памерлі 345 060 пацыентаў.

У Беларусі па стане на 24 траўня зарэгістраваныя 36 198 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 199 пацыентаў, паведамляе Мінздароўя.

У Беларусі афіцыйна амаль 200 чалавек памерлі ад каронавіруса

CK belsat.eu

Hавiны