У Беларусі афіцыйна амаль 200 чалавек памерлі ад каронавіруса

У Беларусі на 24 траўня зарэгістраваныя 36 198 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.

Ачунялі і былі выпісаныя 14 155 пацыентаў, якім раней быў пацверджаны каронавірус.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 199 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – паведаміла міністэрства.

Агулам праведзена 450 627 тэстаў.

У Горадні працаўнікі хуткай кажуць, што не атрымалі абяцаных уладамі грошай

У параўнанні з 23 траўня колькасць выпадкаў каронавіруса ў Беларусі вырасла на 954, тых, хто ачуняў ад інфекцыі, – на 627, а памёр – на 5 чалавек.

МГ belsat.eu

Hавiны