У свеце ад каронавіруса памерлі амаль 600 тыс. чалавек


Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса на раніцу 16 ліпеня, у 188 краінах і тэрыторыях свету пацверджана 13 516 656 выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй.

Лідарамі паводле заражэння з’яўляюцца ЗША (3 497 767 выпадкаў), Бразілія (1 966 748) і Індыя (936 181).

Ад каронавіруса ў свеце пацверджаныя 583 450 смерцяў, у тым ліку ў ЗША – 137 402, у Бразіліі – 75 366, у Вялікай Брытаніі – 45 138.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў