Паводле відавочцаў, у гандлёвым цэнтры адключылі святло, а наведнікаў просяць пакінуць памяшканне.
У менскім гандлёвым цэнтры Galleria Minsk прыкладна а 14 гадзіне пачалася эвакуацыя.
«Спачатку спрацаваў апавяшчальнік пра «у сувязі з надзвычайнай сітуацыяй», але яго хутка адключылі, па гучнай сувязі аб’явілі, што з-за тэхнічных непаладак усім трэба пакінуць краму, адключылася святло», – паведаміла «Белсату» Марыя, якая знаходзілася ў гандлёвым цэнтры.
Яна зазначыла, што ў будынку было вельмі шмат людзей. Аднак эвакуацыяй ніхто не кіруе – людзі ў асноўным карыстаюцца эскалатарамі, якія не працуюць. Відавочцы кажуць, што побач з гандлёвым цэнтрам няма машынаў хуткай дапамогі або пажарнікаў. Прадаўцы застаюцца побач з Galleria Minsk.
«У цэлым нервова, але без панікі. Большасць ігнаравала пажарныя выйсці, хоць яны працавалі і былі пазначаныя», – зазначае Марыя.
Яна кажа, што паху гару ў будынку не было чутно.
Паводле Telegram-каналу «Работаем с Пушкиным!» гандлёвы цэнтр аднавіў працу, пакупнікоў запусцілі ў будынак.
КТ belsat.eu