У студзені-лютым Беларусь скараціла экспарт тавараў на 14,3 %


У студзені – лютым 2020 года параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года ў натуральным выражэнні экспарт беларускіх тавараў скараціўся на 14,5%, імпарт – на 12,4%. Пра гэта паведамляецца на сайце Белстата.

Усяго ў першыя два месяцы 2020 года вонкавагандлёвы абарот тавараў Беларусі склаў $ 9,048 млрд. Да ўзроўню студзеня-лютага 2019 года з разліку ў бягучых цэнах абарот вонкавага гандлю таварамі склаў 86 %, экспарт – 85,7 %, імпарт – 86,3 %. Экспарт тавараў у натуральным выражэнні скараціўся на 14,5%, імпарт – на 12,4%.

Сумарна экспарт тавараў і паслуг у студзені-лютым скараціўся на 11%, імпарт – на 12,1%. Як паведамляецца на сайце Нацбанка, вонкавагандлёвы абарот тавараў і паслуг за два месяцы склаў $ 10,706 млрд, што на 11,5 % менш, чым год таму. Экспарт знізіўся да $ 5,566 млрд, імпарт – да $ 5,14 млрд.

Hавiны
Лукашэнка не задаволены нізкім ВУП. Сяргей Чалы: Гэта паўнавартасны крызіс
2020.03.17 13:13

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў