У Смаргоні нецвярозы мужчына пагражаў мінакам пнеўматычным пісталетам


У цэнтры Смаргоні ўвечары 29 ліпеня нецвярозы мужчына пагражаў мінакам, што будзе страляць у іх з баявога пісталету і паказваў зброю. Пра гэта паведамляе УУС Гарадзенскай вобласці.

Паводле міліцыі, усё адбывалася на стаянцы таксовак на вуліцы Гагарына. Людзі схаваліся за машыны і выклікалі праваахоўнікаў.

Міліцыянты, якія выехалі на месца здарэння, высветлілі, што пісталет насамрэч быў пнеўматычны.

Разам з тым, цяпер у дачыненні да мужчыны, які размахваў пнеўматыкай, распачата крымінальная справа за «Хуліганства».

Максімальнае пакаранне паводле 1-й часткі артыкулу 339 КК Беларусі прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў